Дзень памяці Максіма Багдановіча

Дзень памяці Максіма Багдановіча

размещено в: Новости | 0

Дзень памяці Максіма Багдановіча традыцыйна прайшоў у філіяле Літаратурнага музея “Фальварак Ракуцёўшчына”.

Сёлета споўнілася 100 гадоў з дня смерці класіка беларускай літаратуры. На мерапрыемства сабраліся пісьменнікі, бібліятэкары, музейныя работнікі, вучні школ, настаўнікі, студэнты, прыхільнікі яго творчасці. Спачатку былі ўскладзены кветкі да помніка, потым загадчыца філіяла-музея Настасся Серболіна правяла экскурсію. Настаўнікамі і вучнямі дзіцячай мастацкай школы мастацтваў быў арганізаваны плэнер. Перад прысутнымі выступілі пісьменнікі Тамара Бунто, Галіна Асіповіч, Тамара Бярэзіна, Людка Сільнова, Валерый Хіхіч, Марыя Бельская, Аляксандр Хазянін. Са сцэны гучалі вершы,песні і словы ўдзячнай памяці геніяльнаму паэту.

Оставить ответ