Дзень памяці Максіма Багдановіча

размещено в: Новости | 0

Дзень памяці Максіма Багдановіча “Струменіцца Максімава крынічка” супрацоўнікі бібліятэкі правялі ў “Фальварку Ракуцёўшчына”. Аддаць даніну памяці знакамітаму класіку беларускай літаратуры сабраліся пісьменнікі, краязнаўцы, настаўнікі, школьнікі, студэнцкая моладзь. Традыцыйна мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка ў Максімавым садзе. Сёлета ўпершыню на Дзень памяці завіталі сябры клуба аматараў мастацкага слова “Клумба”, якое арганізавана пры Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Яны не толькі наведалі памятныя мясціны, дзе Максім Багдановіч напісаў свае геніяльныя творы, але і пазнаёмілі  прысутных са сваёй творчасцю. Вядомы паэт, празаік, сатырык Анатоль Зэкаў сваё выступленне пачаў з верша, прысвечанага Ракуцёўшчыне. Пісьменнікі Ала Клямянок, Тамара Бярэзіна, Аляксандр Хазянін, Тамара Аўсяннікава, Мiхась Казлоўскі казалі словы ўдзячнасці геніяльнаму паэту, узгадавалі моманты яго творчага і жыццёвага шляху, чыталі вершы. Загадчыца  філіяла Літаратурнага музея М.Багдановіча Настасся Сярболіна правяла экскурсію, удзельнікі мерапрыемства наведалі Максімаву крынічку.

Оставить ответ