Штогод у трэцюю нядзелю мая прынята ўспамінаць людзей, якія памерлі ад СНІДу. Гэта робіцца для таго, каб прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем хворых на СНІД і носьбітаў ВІЧ-інфекцыі, а таксама да распаўсюджвання гэтага захворвання ў свеце.
У бібліятэках ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча» штогод праводзяцца мерапрыемствы ў форме акцый, бібліятэчных квілтаў, гадзін разважанняў, гутарак і г.д., накіраваныя на павышэнне дасведчанасці падрастаючага пакалення аб эпідэміі СНІДу, асвета моладзі па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, захаванне і ўмацаванне здароўя.
У бягучым годзе ў бібліятэках дзейнічае шэраг выстаў, прысвечаных гэтай тэме. Увазе чытачоў прадстаўлена літаратура па гісторыі захворвання, пра шляхі перадачы віруса, сіндромах і групах рызыкі, лячэнні і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, а таксама кнігі, прысвечаныя праблемам наркаманіі.
У ходзе азнаямлення з выставамі распаўсюджваліся інфармацыйныя буклеты і памяткі, якія змяшчаюць важную інфармацыю аб смяротным вірусе, яго прыкметах, шляхах перадачы і прафілактыцы: «Мы выбираем жизнь», «СПИД: знать, чтобы жить», «СПИД и семья», «Профилактика наркомании» і інш.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.