Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай

размещено в: Новости | 0

Еўфрасіння Полацкая – прадстаўніца хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў Полацкім княстве XII стагоддзя. Дачка полацкага князя Святаслава-Георгія, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча – яна выбрала шлях служэння Богу і народу. Стала першай жанчынай гэтага перыяду, якая прылічана да ліку святых. У манастыры перапісвала і распаўсюджвала біблейскія кнігі, адкрыла школы для дзяцей, пабудавала дзве царквы Спаса і Святой Багародзіцы ў Полацку. Па яе загаду майстар Лазар Богша вырабіў крыж – выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Еўфрасінні Полацкай.

Бібліятэкі ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча» падрыхтавалі шэраг кніжных выстаў,  прысвечаных слаўнай асветніцы. На выставах можна азнаёміцца ​​з матэрыяламі, якія распавядаюць аб жыцці Ефрасінні Полацкай.

Оставить ответ