3 ліпеня ўся наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Па ўсёй краіне праводзяцца масавыя ўрачыстасці і гулянні. У гэты ж дзень Маладзечна святкуе Дзень горада.
Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка таксама прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях. На цэнтральнай вуліцы горада працавала літаратурная пляцоўка “Маладзечаншчына – зямля песняроў”, прысвечаная класікам беларускай літаратуры Янку Купалу і Максіму Багдановічу. Жыхароў і гасцей горада віталі самі паэты (акцеры ў вобразе паэтаў), гучалі вершы ў выкананні вучняў СШ № 1, прыцягвала ўвагу літаратурная выстава “Роднай зямлі многагалоссе”, інтэлектуалы змаглі паспрабаваць свае сілы ў краязнаўчай інтэрактыўнай гульні па “Літаратурнай карце Маладзечаншчыны” і сфатаграфавацца ў арыгінальных фотазонах “Побач з класікамі”.
Даведачнай службай бібліятэкі да гэтага свята быў падрыхтаваны Дзень інфармацыі з насычанай праграмай. Святочныя выставы да Дня незалежнасці: “Беларусь, якую мы выбіраем”. Да Дня горада: выстава-прэзентацыя рэкамендацыйнага бібліяграфічнага паказальніка “Невядомае Маладзечна”; выстава адной кнігі “Г. А. Каханоўскі “Маладзечна” (да 35-годдзя са дня яе выдання). Наведвальнікамі іх сталі тры дэлегацыі з Расійскіх рэгіёнаў: Славянскага раёна, г. Чэрэпаўца, г. Светлы, якія былі запрошаны на свята ў якасці гасцей. Яны з цікавасцю пазнаёміліся з работай даведачнай службы і іншых аддзелаў бібліятэкі, задалі мноства пытанняў, змаглі сфатагравацца ў фотазонах “Побач з класікамі” на памяць аб сустрэчы.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.