Дзень народнага адзінства

размещено в: Новости | 0

19 верасня ў інфармацыйна-бібліяграфічным сектары ў рамках работы публічнага цэнтра прававой інфармацыі (ПЦПІ) прайшоў чарговы штомесячны Дзень прававых ведаў.

Прымеркаваны ён да Дня народнага адзінства і Адзінага дня інфармавання тэма якога “Мы вместе навсегда: к 85-летию воссоединения Западной Беларуси и БССР”.

Дзень народнага адзінства ў Беларусі – гэта нацыянальнае свята, якое адзначаецца 17 верасня. Гэты дзень з’яўляецца адной з ключавых падзей у гісторыі краіны і сімвалізуе адзінства народа Беларусі ў імкненні да міру і незалежнасці.

Дзень народнага адзінства традыцыйна адзначаецца мерапрыемствамі і ўрачыстасцямі.  Супрацоўнікі бібліяграфічнага сектара таксама падрыхтавалі да гэтай даты наступныя мерапрыемствы.

На працягу ўсяго дня на экране дэманстраваўся відэачасопіс “Дзень народнага адзінства – гістарычная справядлівасць”. Прыцягвала ўвагу наведвальнікаў выстава-хроніка “17 верасня: падзеі, факты, вынікі”.

19 верасня  ПЦПІ запрасіў  чытачоў бібліятэкі і ўсіх жыхароў горада на бясплатную кансультацыю натарыуса натарыяльнай канторы Маладзечанскага раёна № 1. Такія кансультацыі адбываюцца на рэгулярнай аснове кожны трэці чацвер месяца.

Оставить ответ