Дзень здароўя

размещено в: Новости | 0

Дзень здароўя “ЗАЖ: Зарадзі Арганізм Жыццём!” арганізавалі супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча для навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа і прысвяцілі яго міжнароднаму Дню здароўя, што будзе адзначацца ва ўсім свеце 7 красавіка.

На пачатку мерапрыемства бібліятэкары расказалі, якую шкоду арганізму можа нанесці курэнне і змесціва некаторых асабліва шкодных цыгарэт. Вялася гутарка і пра наступствы ўжывання энергетыкаў, уздзеянне іх на малады арганізм. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны відэаролікі пра здаровы лад жыцця, віктарына і выстава.

Оставить ответ