18 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі-філіяла №2 арганізавалі для дзяцей летняга аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна» сустрэчу з беларускай пісьменніцай «Дзень добры, кніжка беларуская!». І ўжо не ў першы раз на мерапрыемства да дзяцей запрасілі паэтку Аўсяннікаву Тамару Іванаўну, актыўнага удзельніка літаратурнага аб’яднання «Купалінка», члена клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца», дыпламантку міжнародных конкурсаў, былога настаўніка нямецкай мовы. Тамара Іванаўна піша вершы і апавяданні для дзяцей і дарослых, друкуецца на старонках мясцовай і рэспубліканскай прэсы, нядаўна выпусціла два свае зборнічкі вершаў: «Першацветы» і «Забаўлянкі», а ілюстрацыі да другога з іх рабіла яе старэйшая ўнучка .
На пачатку мерапрыемста пісьменніца расказала дзецям пра сябе, сваіх бацькоў і сям’ю, вялікую цікавасць выклікалі ў школьнікаў вясёлыя гісторыі з дзяцінства Тамары Іванаўны. А затым дзеці з вялікай увагай слухалі вершы пісьменніцы з новых зборнікаў, адгадвалі рыфмаваныя загадкі пра кветкі і з асаблівай асалодай удзельнічалі ў вясёлай «фізкультхвілінцы» ад аўтара.
І як заўсёды, мерапрыемства з ўдзелам Тамары Іванаўны прайшло вельмі весела, цікава і пазітыўна, а супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для пісьменніцы салодкі падарунак.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.