Дзень гістарычнага рамана

размещено в: Новости | 0

Гістарычную літаратуру з задавальненнем чытаюць і моладзь, і прадстаўнікі старэйшага пакалення. Кранальныя, займальныя, гістарычныя кнігі, спіс якіх бясконцы, не старэюць і не губляюць сваю актуальнасць. Улічваючы гэта, супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі правялі “Дзень гістарычнага рамана” для сваіх чытачоў.

На працягу дня наведвальнікі маглі паўдзельнічаць у літаратурнай віктарыне “Адчыніся, таямніца часу”, квэсце “Гісторыя на вуліцах горада”, пазнаёміцца з кніжнай выставай “Па старонках беларускага гістарычнага рамана”.

Працавала летняя літаратурная пляцоўка. Для моладзі была прапанавана інтэлектуальная гульня “Вежы глядзяць скрозь стагоддзі”. А ўвечары чытачоў чакала сустрэча з вядомым аўтарам гістарычных раманаў Людмілай Рублеўскай і супрацоўнікамі Выдавецкага дома “Звязда”. Пісьменніца прэзентавала шостую кнігу “Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі” з серыі авантурна-гістарычных раманаў “Авантуры Пранціша Вырвіча”. Людміла Іванаўна распавяла пра гісторыю стварэння раманаў і іх экранізацыю, адказала на шматлікія пытанні, а таксама ўзгадала малавядомыя факты жыцця знакамітага нашага зямляка Міколы Ермаловіча, пра якога рабіла журналісцкі матэрыял. У фае была прадстаўлена кніжная экспазіцыя Выдавецкага дома “Звязда”. Пасля сустрэчы наведвальнікі набывалі кнігі і атрымлівалі аўтографы ў аўтара.

Оставить ответ