6 ліпеня горад Маладзечна адзначыў сваё 636-годдзе. Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў парку Перамогі.
Марафон забаў на любы ўзрост і густ прадствіла ДУА “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”.
Даведачная служба бібліятэкі запрасіла гасцей свята на інфармацыйна-пазнавальнае мерапрыемства – гарадскі ваяж “Сілуэты роднага горада”.
Выстава-вернісаж “Маладзечна – вечна малады!” прадставіла кнігі, рэкамендацыйныя дапаможнікі, ілюстрацыйны матэрыял, прысвечаныя роднаму гораду. Таксама прапанавалася адказаць на пытанні літаратурнай віктарыны. З кнігі маладзечанскіх паэтаў “Прызнанне ў любові і каханні” браліся чатырохрадкоўі з апісаннем гарадскіх славутасцяў, а падказкай служылі фотапаштоўкі з іх выявай.
Гараджанне і госці горада з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне, здівіўляючы сваёй эрудыцыяй і зацікаўленнасцю. Усе яны атрымалі салодкія прызы.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.