Штогод у нашай краіне ў другую нядзелю мая святкуецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У бягучым годзе гэта – 10 мая.
Дзяржаўныя герб і сцяг Рэспублікі Беларусь – галоўныя сімвалы краіны, адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны. На інфармацыйных кніжных выставах, аформленых у бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”, прадстаўлены матэрыялы, якія раскрываюць гісторыю беларускай геральдыкі, распавядаюць пра шляхі станаўлення і развіцця дзяржаўнай сімволікі, пра тое, якія заканадаўчыя дакументы ляжаць у аснове іх зацвярджэння, калі і дзе выкарыстоўваецца Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг, што азначаюць колеры і выявы на сімвалах і многае іншае.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.