Дзень беларускага пісьменства

размещено в: Новости | 0

Напярэдадні рэспубліканскага ХХVII Дня беларускага пісьменства, які сёлета праходзіў у Бялынічах, у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу.

Супрацоўнікі залы мастацтва запрасілі юных чытачоў у падарожжа-віктарыну “Жывое ў вяках беларускае слова”. Для навучэнцаў каледжа мастацтваў была падрыхтавана інтэлектуальная гульня “Да скарбаў роднага слова”. На літаратурнай пляцоўцы каля бібліятэкі гараджане прымалі ўдзел у літаратурнай гульні “Лёс зямлі маёй праз слова”.

З гісторыяй беларускага пісьменства наведвальнікаў знаёміла выстава “Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў”. “Літаратурны зоркапад кніг-юбіляраў 2020 года” быў прадстаўлены на абанеменце, а “Замежная проза ў беларускіх перакладах” – у зале замежнай літаратуры.

Оставить ответ