Дзень беларускай пісьменнасці

Дзень беларускай пісьменнасці

размещено в: Новости | 0

Маршрутамі кніжнага слова запрасілі прайсці сваіх чытачоў у Дзень беларускай пісьменнасці супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча. У праграме свята былі гістарычная вандроўка і віктарына “Што я ведаю пра Скарыну”, кніжныя выставы, творчая сустрэча з паэтам, журналістам Навумам Гальпяровічам.

Пісьменнік завітаў у бібліятэку адразу пасля прыезду з Полацка, дзе праходзіла рэспубліканскае свята беларускага пісьменства, таму гаворка спачатку пайшла пра асобу Ф.Скарыны, яго ўклад на развіццё не толькі бепарускай, але і еўрапейскай асветы і культуры. На імпрэзе гучалі вершы, вёўся шчыры дыялог з чытачамі пра беларускую мову. Навум Якаўлевіч казаў, што мы багатыя людзі, бо маем дзве дзяржаўныя мовы: “Мы свабодна валодаем рускай, але і беларускую трэба ведаць… Але самае лепшае, калі мы пра мову гаварыць не будзем, а проста будзем на ёй размаўляць.”

Оставить ответ