Дзень беларускай пісьменнасці “Надрукаванае застаецца”

размещено в: Новости | 0

Напярэдадні ХХVI Дня беларускай пісьменнасці, у раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтай святочнай даце. На працягу дня бібліятэкары абанемента запрашалі чытачоў прыняць удзел у літаратурным лато “Чароўная скарбонка ведаў”, наведаць кніжную выставу “І вечным застаецца слова…”, адшукаць імёны знакамітых землякоў на інтэрактыўнай “Літаратурнай карце Маладзечаншчыны”. Працавала фотазона “Разам з Купалам”.

Госцем свята стаў галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” пісьменнік Віктар Шніп, які прадстаўляў не толькі сваю творчасць, але і жонкі Людмілы Рублеўскай, якая па прычыне хваробы не змагла прыехаць у Маладзечна. На сустрэчу завіталі чытачы бібліятэкі, прыхільнікі творчасці пісьменніцкай сям’і. Віктар Анатольевіч дзяліўся ўспамінамі пра вучобу ў Літаратурным інстытуце, знаёмства з будучай жонкай, прыгадваў літаратурнае жыццё таго часу. Пісьменнік прадставіў свае кнігі “Пугачоўскі цырульнік” і “Заўтра была адліга”, прачытаў балады з “Беларускага пантэона”, прысвечаныя нашым землякам, адказаў на шматлікія пытанні.

Да Дня беларускай пісьменнасці у ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Маладзечна” прайшла і прэзентацыя літаратурных твораў “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”.

Оставить ответ