Дзень беларускага пісьменства

размещено в: Новости | 0

Дзень беларускага пісьменства пад назвай “У родным слове – цэлы свет” ладзіўся ў бібліятэцы адразу пасля галоўнага свята кнігі, якое сёлета праходзіла ў г.Іванава Брэсцкай вобласці.

Па традыцыі на гэта мерапрыемства  супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць удзельнікаў рэспубліканскага Дня пісьменства. Так, у мінулым годзе чытачы сустракаліся з Навумам Гальпяровічам, у пазамінулым – з Мар’янам Дуксай. Але сёлета ў Год малой радзімы бібліятэкары запрасілі на свята ўраджэнцаў нашага горада. У бібліятэку завіталі Таццяна Атрошанка, Уладзімір Сытчанка, Тамара Бярэзіна, Яніна Дзяркач, Тамара Аўсяннікава.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кампазітар, спявачка Таццяна Атрошанка падзялілася ўражаннямі аб наведванні рэспубліканскага свята ў Іванаве, прыгадала найбольш  яскравыя падзеі. Паэтка звярнулася да моладзі з заклікам ведаць і шанаваць родную мову па прыкладу англічан, немцаў, французаў і г.д. У яе выкананні прагучала аўтарская песня.

Невыпадкова ў  Дзень беларускага пісьменства ў бібліятэку быў запрошаны з Мінску наш зямляк Уладзімір Сытчанка, бо ён не толькі мастак, прафесар, дацэнт Дзяржаўнай Акадэміі мастацтва, але і адметны кніжны графік. У яго выдатным афармленні выйшлі кнігі В.Быкава, А.Вярцінскага, Н.Галіноўскай, У.Мазго, К.Камейшы і інш. Уладзімір Іванавіч сябраваў з маладзечанскім мастаком, таксама кніжным графікам Юрыем Паўлавічам Герасіменка-Жызнеўскім. Госць падзяліўся з прысутнымі думкамі пра сучаснае афармленне кніг, распавядаў пра свой творчы шлях, згадаў старонкі свайго маладзечанскага жыцця. Уладзімір Іванавіч доўга з’яўляўся пастаянным чытычом нашай бібліятэкі, нават пасля пераезду ў Мінск.

Паэткі Тамара Бярэзіна, Яніна Дзяркач, Тамара Аўсяннікава чыталі вершы, прысвечаныя роднаму краю і роднай мове.

У рамках свята ўдзельнікі і госці змаглі азнаёміцца з кніжнымі выставамі “Дакраніся да роднага слова”, “Багаты на таленты край” і “Скарбы нашай бібліятэкі”, дзе былі прадстаўлены кніжныя рарытэты.

 

Оставить ответ