17 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно. Гэта прафесійнае свята рэспубліканскіх кінематаграфістаў было ўведзена ўказам Прэзідэнта ў 1994 годзе.
Дата для свята абраная не выпадкова. Менавіта 17 снежня 1924 года выйшла пастанова Савета Народных камісараў “Аб кінавытворчасці ў БССР». У той жа дзень пры Наркамасветы было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі – «Белдзяржкіно». Былі зняты першыя хранікальныя кадры пра падзеі тых гадоў.
Работнікамі даведачнай службы падрыхтавана выстава, якая прымеркавана да гэтай падзеі!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.