Да 95-годдзя з дня нараджэння В. Быкава

размещено в: Новости | 0

11 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 адбылася літаратурная гасцёўня “Вялікая Айчынная вайна ў творах В. Быкава” з навучэнцамі ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна”. Па творах пісьменніка можна вывучаць вайну, бо ў іх праўда з першых вуснаў аб падзеях таго часу. А яшчэ на пярэднім плане стаіць пытанне маральнага выбару чалавека, якое таксама вельмі актуальна для юнакоў і дзяўчат, якія толькі ўступаюць у дарослае жыццё.

Разам з бібліятэкарам Кароль М.Э. навучэнцы пагарталі старонкі біяграфіі пісьменніка па яго аўтабіяграфічнай кнізе “Доўгая дарога дадому”, а затым у рамках літаратурнага квэсту самастойна “шукалі” герояў твораў па кнігах В.Быкава.

   

Оставить ответ