Да 35 годдзя з аварыі на Чарнобыльскай АЭС

размещено в: Новости | 0

Да 35 годдзя з аварыі на Чарнобыльскай АЭС супрацоўнікі абанемента правялі мерапрыемствы ў навучальных установах горада, прысвечанныя гэтай сумнай даце.

Літаратурны набат “Вечнае рэха Чарнобыля” прайшоў у “ Маладзечанскім дзяржаўным каледжы”, Гімназіі-каледжы мастацтваў, у “Маладзечанскім дзяржаўным медыцынскім каледжы імя і. В. Залуцкага”, “Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы”.

У ходзе мерапрыемства была паказана хроніка тых трагічных падзей. Навучэнцы даведаліся, што ядзерны выбух, які знішчыў 26 красавіка 1986 года Чарнобыльскую АЭС, звязаў народы многіх краін адной бядой. Практычна ўсе падвергнуліся шкоднаснаму ўздзеянняю радыяцыі. Юнакі і дзяўчаты прачыталі вершы, прысвечаныя страшнай трагедыі, адказвалі на пытанні віктарыны. Усё пачутае кранула вучняў, прымусіла па-новаму паглядзець на свет, задумацца пра тое, як далікатна навакольнае асяроддзе.

Са сведчаннем відавочцаў тых падзей вучні сярэдніх навучальных школ пазнаёміліся ў ходзе прэзентацыі “Месца подзвігу – Чарнобыль”. Праглядзелі фільм “Як гэта было аварыя на Чарнобыльскай АЭС” і літаратуру, прысвечаную чарнобыльскай трагедыі, якая была прадстаўлена на кніжнай выставе “Чарнобыль – боль і памяць”.

Оставить ответ