У гэтым годзе адзначаецца 225 гадавіна з дня нараджэння Тамаша Зана (21.12.1796 – 19.07.1855 гг.), ураджэнца в. Мясата (цяпер Маладзечанскі раён), паэта-рамантыка, аўтара многіх паэм, балад, вершаў, тэатральных пастановак, грамадскага дзеяча.
З 15 па 21 снежня ў фае бібліятэкі будзе прадстаўлена выстава-падарожжа “Маладзечанскімі дарогамі Тамаша Зана”. Гэта выдатная нагода, каб узгадаць яго і “занаўскія” мясціны на карце нашага раёна.
Перадумовай для яе паслужыла публікацыя Зміцера Юркевіча “Паміж Беніцай і Смалянамі, або Чаму б не пракласці маршрут для турыстаў?” (“Культура” №№ 3,4,5,7,10,11,12,14/2021гг.). Аўтар, вывучаючы радавод і жыццё Тамаша Зана, таксама адсачыў “шлях“ паэта, які прайшоў ад заходняй мяжы Беларусі да яе ўсходніх рубяжоў. Як у бурштынавыя пацеркі, нанізана ў ім больш за паўтара дзесятка тапонімаў. Пачэснае месца сярод іх займаюць мястэчкі і фальваркі Маладзечаншчыны: Беніца, Лебедзева, Маліноўшчына, Аборак, Мясата, Выверы, Аляхновічы, Радашковічы, Маладзечна. Вось у падарожжа па гэтаму маршруту з імправізаванай картай і запрашае выстава, а ў дапаўненне – віртуальная экскурсія “Дарогамі Тамаша Зана” на сайце бібліятэкі.

Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.