17 лютага для навучэнцаў Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа быў праведзен вечар-партрэт “Напалеон Орда. Мастак. Музыкант. Змагар” (да 210 – годдзя з дня нараджэння Н. Орды).
Бібліятэкары залы мастацтва пазнаёмілі з творчасцю Напалеона Орды, які адзін у сярэдзіне 19 ст. здолеў стварыць вобраз Беларусі, прэзентаваць яго ў Еўропе, захаваць і перадаць нашчадкам. Навучэнцы даведалісь, што Напалеон Орда быў не толькі знакамітым мастаком, але і выдатным музыкантам. На мерапрыемстве гучала музыка, была падрыхтавана прэзентацыя “Шляхамі Напалеоны Орды”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.