Да 130-годзя Максіма Багдановіча

размещено в: Новости | 0

Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, таленавітага паэта, крытыка, публіцыста, гісторыка беларускай літаратуры. Асоба паэта і яго пранізліва трагічны лёс застаюцца прыцягальнымі для нашчадкаў, захопленых яго радком, і год ад году гэта цікавасць толькі пашыраецца.

Для Маладзечанскай цэнтральнай бібліятэкі гэты юбілей — сапраўдная падзея. Бібліятэка з гонарам носіць імя классіка.

З 1 па 10 снежня ў фаей бібліятэкі будзе разгорнута выстава-экспазіцыя “І зорка гарыць, і не вяне вянок…”, прысвечаная юбілейнай даце.

На ёй прадстаўлены манаграфіі аб жыцці і творчасці паэта, фотаальбомы, артыкулы з часопісаў. Прыцягвае ўвагу макет музея-сябзібы М.Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына”, дакладна і па-масцерскі выкананы мастачкай Ганнай Мірашнічэнка. З цікавасцю наведвальнікі бібліятэкі знаёмяцца з выставай работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сапраўдныя шэдэўры былі зроблены рукамі  чытачоў  бібліятэкі, якія пажадалі прыняць удзел у конкурсе да юбілею паэта. А ў дзень нараджэння паэта 9 снежня на працягу дня ля выставы будзе дэманстравацца літаратурна-музычная прэзентацыя “Зорка Максіма”.

Запрашаем  на выставу!

Оставить ответ