1 сакавіка 2022 года споўніцца 120 гадоў з дня нараджэння мастачкі Ядвігі Раздзялоўскай, члена Саюза мастакоў СССР, Заслужанага дзеяча культуры.
На працягу многіх гадоў яе лёс быў звязаны з Маладзечнам.
У гонар ушанавання памяці выдатнай мастачкі даведачная служба Маладзечанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя М. Багдановіча стварыла віртуальны музей Ядвігі Раздзялоўскай «Кветкі шчодрага таленту», прысвечаны яе жыццю і творчасці.
Пры стварэнні рэсурсу выкарыстаны матэрыялы з кніг, перыядычных выданняў, інтэрнет-сайтаў і інш. Праект складаецца з сямі раздзелаў, уключае біяграфічныя звесткі, фотаздымкі, рэпрадукцыі карцін, дакументальны фільм.

Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.