“Жыццё паэта – частка духоўнага вопыту народа…” (да 115-годдзя Петруся Броўкі)
Пятрусь Броўка – беларускі і савецкі пісьменнік, паэт, перакладчык, драматург, публіцыст. Аўтар знакамітых вершаў “Пахне чабор…”, “Як ліст дубовы…”, “Ты – мая пчолка”, “Калі надыдзе час спачыне…”, рамана “Калі зліваюцца рэкі” і інш. Ён пераклаў на беларускую мову творы Тараса Шаўчэнкі, Уладзіміра Маякаўскага, Паўла Тычыны, Мікалая Бажана, Аляксандра Твардоўскага, Міхаіла Ісакоўскага, Аляксандра Пракоф’ева, Джорджа Байрана. У 1967-1980гг. – галоўны рэдактар БелСЭ (цяпер яе пераемніца «Беларуская Энцыклапедыя» носіць імя П. Броўкі).
Ва ўспамінах “Пра Петруся Броўку” (1984) Васіль Быкаў адзначыў: “Жыццё паэта – частка духоўнага вопыту народа, а кожны народ шануе, збірае да аднае скарбонкі свой духоўны вопыт, без якога ён – не народ, а толькі вялікая ці малая грамада людзей”.
Нават крытыкі і пісьменнікі з часам вымушаныя былі прызнаць, што Броўка – не выпадковы чалавек у беларускай культуры. І вершы былі годныя, яго “Александрына” і “Пахне чабор…”, пакладзеныя на музыку сталі хітамі “Песняроў”.
У бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” аформлены выставы, прымеркаваныя да 115-годдзя пісьменніка, на якія прадстаўлены творы аўтара, а таксама літаратура аб яго жыцці і творчасці.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.