Да юбілея Мінскай вобласці

размещено в: Новости | 0

Сёння Міншчына з’яўляецца цэнтральным рэгіёнам краіны не толькі па геаграфічным статусе, але і па тым уплыве, які яна аказвае на развіццё ўсёй нашай дзяржавы. Да юбілея Мінскай вобласці супрацоўнікамі абанемента былі праведзены мерапрыемствы да гэтай знамянальнай даты. інфармацыйна-пазнавальная гульня “Пачатак усяму – зямля тваіх бацькоў” прайшла ў Гімназіі-каледжы мастацтваў, а ў Маладзененскім дзяржаўным політэхнічным каледжы бібліятэкары правялі гульню-падарожжа “Сэрца Беларусі – Міншчына”. У ходзе сустрэчы вучні пазнаёміліся з гісторыяй, прыродай і асноўнымі славутасцямі Мінскай вобласці. Шмат нечакана цікавых месцаў для адпачынку, адкрылі для сябе хлопчыкі і дзяўчынкі. Навучэнцы даведаліся імёны знакамітыхых людзей Міншчыны, якія праславілі яе за межамі роднага краю.

 

Оставить ответ