Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам

размещено в: Новости | 0

Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам с 30.11.2021 г. по 2.12.2021 г. супрацоўнікамі абанемента праведзены шэраг мерапрыемстваў: пазнавальная праграма “СНІД: у пошуках надзеі”, інтэлектуальная гульня “СНІД: небяспечна не ведаць”, “СНІД-хвароба даверлівых” – брэйн-рынг і слайд-лекцыя “У дарогу жыцця без ВІЧ”

Вучні ДУА “Сярэдняй школы №8”, ДУА “Маладзечанскай санаторнай школы-інтэрнат”, Дзяржаўнага політэхнічнага каледжа і ДУА “Гімназіі-каледжа мастацтваў” пазнаёміліся з інфармацыяй аб тым, што такое ВІЧ/СНІД, аб праблеме заражэння ва ўсім свеце і ў нашай рэспубліцы, як трэба пражыць і не захварэць гэтай страшнай хваробай, як зберагчы блізкіх. Усе прысутныя на мерапрыемствах прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Мы супраць ВІЧ”.

Напрыканцы была праведзена акцыя «Чырвоная стужка». Прымацаваўшы стужку да сваёй вопраткі, маладыя людзі выказалі сваю падтрымку, спачуванне і перажыванне тым, хто хворы.

У самой бібліятэцы адкрылася выстава-акцыя «СНІД – ведаць, каб жыць», на якой можна было не толькі пазнаёміцца з літаратурай аб гісторыі ВІЧ, аб шляхах перадачы віруса, сіндромах і групах рызыкі, але можна было прымацаваць чырвоную стужку, сімвал барацьбы супраць СНІДу.

Оставить ответ