У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Родная мова – гэта тое, што нас аб’ядноўвае и робіць унікальнымі.. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека ,народа, носьбіт калектыўнай памяці. І ў гэтым свеце беларуская мова – мова нашай радзімы .
Амаль у кожным культурным кутку краіны з нагоды Дня роднай мовы адбываюцца розныя мерапрыемствы. Не пакінулі без увагі гэту дату і супрацоўнікі філіала № 29 “Сельская бібліятэка аг. Аляхновічы”.
20 лютага адбылася сустрэча з пісьменнікам, краязнаўцам, бібліяфілам і проста цудоўным чалавекам М. М. Казлоўскім і паэткай, празаікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, і не менш цікавым публіцыстам Л. М. Гардынец. На сустрэчу былі запрошаны вучні старэйшых класаў ДУА “Аляхновіцкая сярэдняя школа.
Міхась Міхасевіч расказаў пра сваё жыццё, шлях ў літаратуру. Спыніўся таксама на многіх гістарычных асобах, якія так ці іначай былі звязаны з маладзечанскай зямлёй. Дапоўніла выступленне Лідзія Міхайлаўна. У скарбонцы аўтара тры зборніка. Гэта проза і вершы, напісаныя на аснове рэальных фактаў з жыцця блізкіх да аўтара людзей.
Як бы ўсё паветра ў зале было прасякнута самай простай ідэяй: любіце гэтую святую зямлю аддана і да канца і ганарыцеся, што вы –беларусы!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.