18 снежня ў рамках праекта “Бібліятэка – тэрыторыя моладзі” арганізавана праграма-дыялог “Да душы сваёй знайдзі дарогу”. На сустрэчу з настаяцелем храма Св. вялікамучаніка Панціліймона іерэем Яўгенам Саўчуком былі запрошаны першакурснікі Маладзечанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа. Мерапрыемства праходзіла ў дыялогавай форме. Размова вялася пра духоўныя каштоўнасці, сям’ю, адказнасць за будучых дзяцей. Айцец Яўген з’яўляецца бацькам пяцерых дзяцей, таму і абмеркаванне гэтай тэмы было надзвычай цікавым і карысным.
Маладыя людзі прымалі актыўны ўдзел у размове, задавалі пытанні, уважліва слухалі спасылкі на Біблію.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.