Перагарнуць старонкі гісторыі Маладзечна запрасілі першакурснікаў Маладзечанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа супрацоўнікі абанемента цэнтральнай бібліятэкі. Праграма праходзіла ў рамках праекта “Бібліятэка – тэрыторыя моладзі”. Сярод удзельнікаў было шмат іншагародніх, якія з цікавасцю знаёміліся з гісторыяй нашага горада.
Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе дыялога. Моладзь не толькі слухала аповед пра горад, але адказвала на пытанні, дзялілася дадатковай інфармацыяй. Пазнаць мясціны горада па старых фатаздымках было прапанавана ўраджэнцам горада. На працягу праграмы ўзгадваліся знакамітыя асобы, якія былі звязаны з нашым горадам, а таксама значныя гістарычныя падзеі.
Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя сувеніры.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.