30 жніўня зала мастацтва правяла мерапрыемства “Мы ў гэтым горадзе жывём, мы гэты горад любім” (да 630–годдзя горада Маладзечна). Гістарычнае падарожжа прайшло з юнымі чытачамі. Бібліятэкары расказалі дзецям аб першым згадванні горада Маладзечна, аб яго гістарычным мінулым і сучасным.
Таксама дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Што ты ведаешь аб родным горадзе”. Гэта дапамагло юным чытачам даведацца шмат новага, цікавага і пазнавальнага аб родным горадзе. За удзел у віктарыне ўсе атрымалі прызы, а таксама ўсе жадаючыя ўзялі кнігі да дому.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.