Гэты цудоўны свет кніг

Гэты цудоўны свет кніг

размещено в: Новости | 0

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

6 верасня зала мастацтва правяла пазнавальны пазл “Гэты цудоўны свет кніг”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства, для школьнікаў 7-га класа ДУА “Сярэдняя школа №12 г. Маладзечна”.

У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра беларускіх асветнікаў. Таксама навучэнцы пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства. Даведаліся, што свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. У 2019 годзе святочныя мерапрыемствы прайшлі ў г. Слоніме.

    

Оставить ответ