У чарадзе навагодніх мерапрыемстваў асаблівае значэнне мае Ражство – цудоўнае свята, якое нясе веру ў лепшае, любоў да людзей і жыцця, да яго вечнага абнаўлення.
Напярэдадні свята супрацоўнікі залы мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасіла дзяцей на святочную праграму “Гэта чароўная калядная казка”, прысвечаную святу Ражства і народным святочным традыцыям.
Юныя чытачы даведаліся пра нараджэнне Ісуса Хрыста, гісторыю свята, пра тое, чаму менавіта ёлка стала галоўным дрэвам Калядных і Навагодніх свят. А падрыхтаваная маляўнічая прэзентацыя спрыяла больш яскраваму прадстаўленню аб свяце.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях: “Злавіце зімовае слова”, “Вясёлая ёлачка”, “Прымерзлі”, “Замяні слова”, “Адкажы правільна”, калядавалі і варажылі.
Кніжная выстава “Когда приходят чудеса”, пазнаёміла з літаратурай, якая магла дапамагчы ўсім жадаючым падрыхтаваць падарункі да свят, а таксама карысна правесці час.
Напрыканцы святочнай праграмы дзеці з цікавасцю паглядзелі мультфільм “Ражство” і зрабілі на памяць анёла з паперы.
Усе ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і добры настрой.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.