15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры запрасіла школьнікаў на інфармацыйную гадзіну “Гэта наша з табой Канстытуцыя”. Спачатку дзеці азнаёміліся з кніжнай выставай, змаглі пагартаць і параўнаць Канстытуцыю розных гадоў выдання. Потым праз медыяпрэзентацыю вучні паўдзельнічалі ў цікавай віктарыне, чым узбагацілі свае веды пра Асноўны Закон нашай дзяржавы. Спадабалася ім і пра грэчаскую багіню правасуддзя Феміду пагаварыць, і паўспамінаць казачных герояў, у якіх нейкім чынам ды парушаліся правы. Выснова ж мерапрыемства атрымалася такая: не парушай закон, любі сваю Радзіму – і будзе табе шчасце!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.