“Гучы, родная мова!” – пад такой назвай прайшоў ў сельскай інтэграванай бібліятэцы аграгарадка Выверы Дзень роднай мовы з выхаванцамі дзіцячага садка.
Маленькія ўдзельнікі з задавальненнем расказалі, якія ведаюць назвы на беларускай мове хатніх жывёл, адзення, мэблі і з’яў прыроды. Распавялі, якія беларускія казкі падабаюцца больш за ўсё.
Таксама падрыхтавалі і расказалі вершы Я.Купалы,М.Пазнякова, Я.Коласа і В. Лукшы.Самыя лепшыя аратары атрымалі памятныя дыпломы і прызы.
Напрыканцы бібліятэкар напомніла, што трэба любіць і шанаваць сваю мову, бо гэта найвялікшы скарб.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.