ХХІІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024» ў бягучым годдзе пачаўся з перадфестывальнага тыдня, пачатак якога прыйшоўся на 11 чэрвеня. Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча прымае у ім актыўны ўдзел. Напярэдадні фестываля праходзяць сустрэчы вядомых творчых людзей і літаратараў з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, праводзяцца літаратурныя імпрэзы, прэзентацыі, майстар-класы, літаратурна-музычныя кампазіцыі з удзелам паэтаў і спевакоў.
На творчую сустрэчу з чытачамі, пад назвай «Гучаць чароўныя радкі» у Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча сабралісь пісьменнікі і паэты Маладзечаншчыны. Вядучым імпрэзы быў пісьменнік і краязнавец Міхась Казлоўскі, які цёплымі добрымі словамі прадстаўляў выступоўцаў.
Тамара Бярэзіна, Лідыя Гардынец, Марыя Шэбанец, Тамара Аўсянніква, Аляксандр Хазянін распавядалі аб сваёй творчасці і фактах біяграфіі, чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў. А Марыя Шэбанец прадставіла і свае аўтарскія песні. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы, надала прысутным станоўчыя эмоцыі і добры настрой.
Удзельнікі мерапрыемства маглі пазнаёміцца з творамі вытупаючых аўтараў на выстаўцы «Аўтограф – напамін аб сустрэчы».
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.