Родная мова… Матчына мова…Так ласкава і шаноўна называем мы сваю беларускую мову.
2 верасня ў зале мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла гульня-віктарына да Дня беларускага пісьменства “Дзівосны скарб беларусаў”.
Дзеці з цікаўнасцю адгадвалі загадкі, збіралі “рассыпаныя” прыказкі, ігралі ў гульню “Знайдзі слова”. Гульня-віктарына дала магчымасць не толькі праверыць свае веды ў галіне беларускай мовы, але і даведацца новага, паказала ўвагу і кемлівасць дзяцей, цікавасць да роднай мовы. Мерапрыемства прайшло ў вясёлай і займальнай форме.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.