Гульнявая праграма “На перадавой”

размещено в: Новости | 0

13 верасня ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла бібліяноч, прымеркаваная да Дня бібліятэк (15 верасня). Называлася мерапрыемства Дарогай памяці і было прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гасцей мерапрыемства чакалі гульні, віктарыны, інтэрактыўныя выставы, майстар-класы, фотазоны, а таксама кіназала “Лепшыя фільмы пра вайну, знятыя па лепшых кнігах”. Наведвальнікі маглі паўдзельнічаць і ў бібліяквэсце. Для гэтага трэба было атрымаць маршрутны ліст і прайсці станцыі маршруту, якіх было роўна дзесяць: “На перадавой”, “Шпіталь”, “Лісты з фронту”, “На прывале” і інш.

Аддзел маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы падрыхтаваў для наведвальнікаў бібліяночы ваенна-патрыятычную гульнявую праграму На перадавой. Наведвальнікі знішчалі трапнымі “снайперскімі стрэламі” “варожага салдата” ў дартсе, пераадольвалі “міннае поле”, прабіраліся па “падземным ходзе”, спаборнічалі на хуткасць у апрананні маскіровачных касцюмаў, маглі прачытаць “варожую шыфраграму”, разгадаўшы рэбус або склаўшы пазл і заадно ўявіць сабе якім быў франтаваны побыт і жыццё на перадавой. Маладому пакаленню асабліва спадабалася гульня Угадай прадмет навобмацак, дзе трэба было з закрытымі вачамі, навобмацак, адгадаць прапанаваны прадмет. Усе прадметы мелі адносіны да ваеннай тэматыкі.

Распрацаваная бібліятэкарамі віктарына “Кіно ў кадры” дапамагла старэйшаму пакаленню ўспомніць любімыя фільмы пра вайну.

 

Оставить ответ