19 лістапада адбылося чарговае паседжанне народнага ўніверсітэту для ветэранаў працы «Активное долголетие». Тэма: «Ураджэнцы Лебедзеўскага краю – гонар рэгіёна, гонар нацыі!».
Кіраўнік універсітэту Гайковіч Н.С. запрасіла ў якасці лектараў вядомых і паважаных асоб.
Антон Антонавіч Апанасевіч – настаўнік гісторыі Лебедзеўскай СШ, краязнаўца, заснавальнік школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Спадчына”, аўтар кнігі “Лебедзеўская сага”. Яго выступленне аб знакамітасцях, якія нарадзіліся, жылі і працавалі ў гэтай мясцовасці ў розныя часы было цікавым і змястоўным.
Люцыя Віктараўна Арловіч у свой час займала адказную пасаду ў кіраўніцтве раёна, а цяпер, на пенсіі, абрала для сябе актыўную грамадскую дзейнасць. Тэма яе выступлення “У.М. Калачык – Герой Сацыялістычнай працы, ганаровы грамадзянін Маладзечанскага раёна”. “Гэты чалавек – сімвал цэлай эпохі, але найлепшымі якого якасцямі былі чалавечнасць і добрасумленнасць”: – адзначыла выступоўца. Яе ўспаміны аб гэтым чалавеку, з якім яна была добра знаёмая, выклікалі цёплы водгук у сэрцах слухачоў. Апладысменты і шчырыя падзякі былі ёй узнагародай.
Даведачная служба цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча, якая з’яўляецца партнерам гэтага праекта, таксама ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзеніі гэтага мерапрыемства. Слайд-прэзентацыя «Калачык У.М.», выстава друкаваных матэрыялаў і экспанатаў са школьнага музея вызвалі непадзельную цікаваць слухачоў універсітэту. 
![]() | ![]() |
![]() | ![]() |







Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.