Гонар нацыі

размещено в: Новости | 0

XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ў 2022 годзе праходзіць з 13 па 18 ліпеня. У рамках фестывалю праходзяць шматлікія канцэрты, выставы, тэатральныя прэм’еры, акцыі і праекты.

Адной са значных падзей “Славянскага базару-2022” сталі тэматычныя пляцоўкі пад агульнай назвай “Гонар нацыі” разгорнутыя на плошчы Свабоды.

У рабоце тэматычнай пляцоўкі абласцей Рэспублікі Беларусь “Гонар нацыі”, у складзе дэлегацыі ад Мінскай вобласці прымаюць удзел і прадстаўнікі ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”.

Увазе гасцей свята прадстаўлена тэматычная бібліятэчная пляцоўка, прысвечаная класікам беларускай літаратуры Янку Купалу і Якубу Коласу.

Оставить ответ