Гонар зямлі беларускай: да 140-годдзя Янкі Купалы

размещено в: Новости | 0

7 ліпеня, менавіта ў дзень нараджэння Янкі Купалы, бібліятэка правяла шэраг мерапрыемстваў да юбілею класіка. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі наведвальнікі атрадаў аздараўляльнага лагеру з кругласутачным знаходжаннем “Каскад” і “Юны абаронца Айчыны” УП пры ўпраўленні адукацыі Маладзечанскага райвыканкама на базе ДУО “Радашковіцкі УПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Спачатку дзеці і выхавацелі былі запрошаны на экскурсію “Па памятных мясцінах”. Улічваючы, што большая колькасць дзяцей прыезджыя, ім было вельмі цікава прайсціся па паселку і паслухаць захапляльныя гістарычныя звесткі аб Радашковічах. Найбольшая ўвага была заасяроджана на месцах, звязаных з біяграфіяй Купалы (помнік паэту, касцел св. Троіцы, дзе хрысцілі Купалу, месца адкрыцця першага помніка песняру).

Пасля экскурсіі ўсе былі запрошаны ў бібліятэку, дзе прайшоў літаратурна-фальклорны квэст “Гонар зямлі Беларускай”. Удзельнікам былі прапанованы 4 паслядоўныя заданні, аснованыя на біяграфіі і творчасці Купалы. Вынікам квэсту стала старадаўняе купальскае заклінанне. Для разгадкі былі выкарыстаны прадметы народнага побыту і раздрукаваныя інфармацыйныя шыльдачкі, размешчаныя на літаратурна-фальклорнай экспазіцыі.

Таксама для наведвальнікаў падрыхтавана выстава літаратуры “Пясняр роднай Беларусі”.

Оставить ответ