“Голас сэрца. Плён духоўнага жыцця”

“Голас сэрца. Плён духоўнага жыцця”

размещено в: Новости | 0

Духоўна-асветніцкая праграма “Голас сэрца. Плён духоўнага жыцця” ладзілася для школьных бібліятэкараў Маладзечаншчыны і наведвальнікаў раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

На мерапрыемства быў запрошаны настаяцель Свята-Георгіеўскага храма іерэй Віталь Мацюлька. Праграма пачалася з дэманстрацыі караткаметражнага мастацкага фільма “Бабочка”, які з’яўляўляецца прызёрам фестываля праваслаўнага кіно “Пакроў” і ўздымае пытанні сапраўднай каштоўнасці чалавечага жыцця, асабліва нашых спраў і ўчынкаў. Менавіта аб гэтым вёў гутарку айцец Віталь з удзельнікамі мерапрыемства, а таксама патлумачыў сэнс Вялікага посту, яго розніцу ад дыеты, асноўныя правілы яго правядзення, адказаў на пытанні. Увазе прысутных была прапанавана выстава “Праз кнігу да духоўнасці”, на якой была прадстаўлена літаратура выдавецтва Беларускага Экзархата.

Оставить ответ