Выбар прафесіі з’яўляецца адной з галоўных задач у жыцці чалавека. Супрацоўнікі абанемента правялі размову – дыялог “Гарызонты пошуку і дасягненняў” з навучэнцамі санаторнай школы-інтэрната.
Хлопцаў і дзяўчат азнаёмілі з напрамкамі прафесійнага навучання і з прафесіямі будучага. Сярод навучэнцаў бібліятэкары правялі прафарыентацыйнае тэставанне з выкарыстаннем тэсту ” псіхагеаметрычная тыпалогія асобы” і “дыферэнцыяльна-дыягнастычнага апытальніка” (ДДО) Я. А. Клімава, прызначанага для адбору на розныя тыпы прафесій у адпаведнасці з класіфікацыяй.
Навучэнцы праявілі жывы інтарэс да тэмы заняткаў, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, задавалі шмат пытанняў.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.