Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у вайсковай частцы сувязі супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі праведзены брэйн-рынг “Гартаючы мінулага старонкі”, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Тры каманды ў складзе маладых байцоў і афіцэраў “Патрыёты”, “Франтавікі”, “Станцыёншчыкі” перагарнулі слаўныя старонкі гісторыі вызваленчай барацьбы на тэрыторыі Беларусі. Праграма складалася з трох тураў. Першы прысвячаўся аперацыі “Баграціён”. Гульцам трэба было назваць першы беларускі населены пункт, які вызвалілі ад акупантаў, успомніць франты, дывізію імя Тадэвуша Касцюшкі, эскадрыллю “Нармандыя-Нёман” і інш.
Партызанскі парад у Мінску, газета “Звязда”, падпольныя групы ў Маладзечна – тэмы толькі некаторых заданняў другога тура “Вайна ў тыле ворагу”.
Памяць пра вайну захавана ў помніках, кнігах, кінафільмах, музычных і мастацкіх творах. Бібліятэкары прапанавалі ўспомніць іх у трэццім туры. Самым цяжкім аказаўся музычны конкурс.
Добрыя веды паказалі не толькі ўдзельнікі брэйн-рынгу, але і групы падтрымкі, якія прынеслі дадатковыя балы сваім камандам.
Па суме балаў перамагла каманда “Патрыёты”.








Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.