37 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, свет узрушыла найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва радыяцыйная аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Гэтая катастрофа пацягнула за сабой вялікія чалавечыя ахвяры, вялізныя страты ў эканоміцы, непапраўную шкоду навакольнаму асяроддзю. Радыяцыйнаму апраменьванню падвергліся мільёны людзей, сотні тысяч – страцілі здароўе і прытулак, сваю малую Радзіму. Радыяцыйны пыл працягнуўся “хвастом” праз тэрыторыю Украіны, Беларусі, 14 абласцей Расіі і накрыў частку тэрыторыі Заходняй Еўропы.
Да гэтай трагічнай даты, у гарадской бібліятэцы -філіяле №2 была аформлена кніжная выстава-напамін «Гарачы красавік 1986-га». На ёй былі прадстаўлены кнігі, якія змяшчаюць інфармацыю аб прычынах катастрофы, аб удзельніках і ахвярах аварыі, аб яе наступствах і аб многім іншым. Для чытачоў бібліятэкі была падрыхтавана пазнавальная віктарына «След Чарнобыля», адказваючы на пытанні якой, можна было даведацца штосьці новае пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС ці ўзгадаць даўно вядомую інфармацыю. Бо мы павінны памятаць аб гэтай трагедыі і рабіць усё, каб яна не паўтарылася ізноў.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.