Асноўны закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыя. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года. Канстытуцыя з’яўляецца ядром усёй прававой сістэмы дзяржавы, вызначае сэнс і змест усіх заканадаўчых актаў, служыць трывалым фундаментам дэмакратычнага развіцця Беларусі.
Бібліятэкі ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” запрашаюць наведаць кніжныя выставы, прымеркаваныя да дзяржаўнага свята.
На выставах прадстаўлены: дакументы па гісторыі дзяржавы і права, тэксты Канстытуцыі незалежнай Беларусі і БССР розных гадоў, кнігі, прысвечаныя дзяржаўнай сімволіцы нашай краіны. Асобны раздзел складаюць выданні аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, якія распавядаюць аб значных пераўтварэннях, што адбыліся ў Беларусі за апошнія гады.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.