6 кастрычніка у сельскай біблітэцы-клубе в. Турэц-Баяры прайшоў інтарактыўны занятак “Галасы музычных інструментаў”, які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня музыкі. Гасцямі мерапрыемства сталі выхаванцы дзіцячага сада. Малых зацікавілі цацачныя музычныя інструменты, у якія гулялі хіба што іх бацькі. Да таго ж усе гэтыя цацкі яшчэ іграюць! Ну і канцэрт жа даў дзіцячы калектыў – музычная школа, класы якой знаходзяцца ў суседніх пакоях, адназначна была запіхнута за пояс – такой музыкі больш ніхто не зможа паўтарыць! Потым дзеткам было прапанавана падзяліць інструменты, на якіх яны ігралі, на чатары групы: духавыя, ударныя, струнныя і клавішныя, а дапамагаў ім у гэтым яркі і даступны плакат. Таксама дзеці змаглі азнаёміцца з медыяпрэзентацыяй – на слайдах не толькі пабачылі фотаздымкі сапраўдных сучасных музычных інструментаў, але і праслухалі, як яны гучаць. Ды самае незвычайнае чакала малых па заканчэнні мерапрыемства – не толькі людзі, але і коні могуць іграць! А як?! І тут усе ўбачылі… шаргуны! Калісьці гэты элемент конскай вупражы быў абавязковым атрыбутам вясельнага картэжа, і пачуць шчаслівы перазвон можна было за некалькі міляў…
Сарафанавае радыё хутка разнесла рэха нашага канцэрта па пасёлку, і адразу ж арганізаваліся і прыбеглі ў бібліятэку вучні 1 класа ДУА “Турэц-Баярская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” – нядаўнія выхаванцы дзіцячага сада, пастаянныя наведвальнікі ўсіх бібліятэчных мерапрыемстваў!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.