24.08 у сельскай бібліятэцы в. Турэц-Баяры прайшла гадзіна зносін “Лянота – рухавік прагрэсу?”. Мерапрыемства зацікавіла малодшых школьнікаў ужо сваёй назвай, і – пасыпаліся пытанні: а што, нам можна лайдачыць? А сапраўды ёсць Дзень ляноты? А ці праўда, што вялікія адкрыцці зроблены гультаямі? На ўсе падобныя пытанні дзеці здабывалі адказы самі, праз сваю дзейнасць: паглядзелі і прааналізавалі мультфільм “Казка пра лень”, а з заданнем намаляваць ляноту-матухну справіліся на выдатна – лянота сама б сябе не пазнала, калі б змагла ўбачыць! Але фішкай мерапрыемства быў эксперымент “Ці лёгка ленавацца?”. Бо ў далёкай Калумбіі 20 жніўня жыхары выцягваюць на вуліцы ложкі, вешаюць гамакі, апранаюць піжамы і дэманстратыўна нічога не робяць. А мы што – горшыя за іх?! Таму дзеці спачатку ўзрадаваліся, што можна таксама нічога не рабіць. Спачатку вырашылі пастаяць без рухаў і размоў – хапіла малых на некалькі хвілін. Потым селі – таксама хутка змагліся. Нарэшце, ляглі прама на падлогу – нецікава і сумна. Вынік напрасіўся сам: быць гультаём цяжка, трэба мець нейкі занятак, каб жылося весела і годна!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.