Сямейныя каштоўнасці будуць актуальныя заўсёды. Кнігі пра сям’ю, бабуляў і дзядуляў, бацькоў, братоў і сёстраў вясёлыя і сумныя, цікавыя і павучальныя, кранальныя і заўсёды любімыя. Многія з іх сталі класікай і вучаць разумнаму, добраму, вечнаму ўжо не адно пакаленне.

Паважаныя сябры! Давайце ўспомнім гэтыя выдатныя творы. Адкажыце на пытанні, з якіх твораў беларускіх пісьменнікаў узяты ўрыўкі, дзе згадваюцца члены сям’і.

Жадаем усім поспеху!

1. “Новая лазня з часам стала занадта раскошнай для Кагутовай радзiны. Сыны па дурным новым звычаi аддзялiлiся, з бацькам застаўся толькi старэйшы, Мiхал, з жонкаю ды шасцёра iхнiх дзяцей: пяць сыноў i дачка-мезенiца.”

Правильно! Неправильно!

2. “Дзень быў святы. Яшчэ ад рання Блiнцы пяклiся на сняданне, I ўжо пры печы з чапялою Стаяла мацi... Пад рукою Таўклiся дзецi, замiналi Або смяялiся, спявалi”.

Правильно! Неправильно!

3. “А тэты суд у майго з дваром... То ж не давядзі ты, Божанька. Гаспадарку ўсю змарнавалі, да няма нічога дайшлі, і сягоння ўжо не ведаеш чалавек, дзе заутра сонейка прыйдзецца сустрэнуць. Ох, Божа ты наш справядлівы, за якія грахі цяжкія караеш ты нашу сямейку! Ах, як жа цяжанька! Падай мне вады, Данілка. (Данілка падае.)”

Правильно! Неправильно!

4. “І што гэты тата да яго мае. З таго часу як даведаўся, што ён на мяне мілым вокам паглядае, усё роўна як чорная кошка між імі перабегла. Ён-то нічога, але тата - дык жыўцом бы яго з'еў. Ну, але тата сваё, Якім сваё, а я - сваё. Паглядзім, чый верх будзе: таткаў, ці мой, ці яго?”

Правильно! Неправильно!

5. “Тут у мяне патрабуюць, каб я сваім апавяданнем скончыў сказ пра род Яноўскіх і яго заняпад, пра вымарачнасць беларускай шляхты. Відаць, трэба мне зрабіць гэта, бо, сапраўды, якая ж гэта атрымаецца гісторыя без канца.”

Правильно! Неправильно!

6 . “Васіль прывязаў каня да падмазаных яшчэ ўчора звечара калёс і ўвайшоў у хату; маці стаяла пры печы, варушыла ў ёй качаргою. Пачуўшы сына, не азіраючыся, стала завіхацца хутчэй, і Васілю ад гэтага маўклівага знаку матчынай увагі і пашаны да яго стала весялей.”

Правильно! Неправильно!

7. “Дзень добры, пане Пратасавіцкі! Здарова, пані Пратасавіцкая! (Цалуе яе ў руку.) Відна, відна, − дзякуй богу! Здаровы, як рыжкі баровы... А я к вам з вялікаю навіною. Не ведаеце? Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай госпад! Як ліхі татарын. Як толькі ўехаў у ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дык зараз і закрычаў − дзесяцкіх, соцкіх! Сабраць усю шляхту да Ціхона Пратасавіцкага, ды каб Іван Цюхай-Ліпскі прыйшоў з сынам туды ж.”

Правильно! Неправильно!

8. “Па пыльнай палявой дарозе, паміж жытоў, павольна рухаўся абоз. Але на вазах сядзелі толькі ездавыя-хлапчукі ды на адным — крыху п'янаваты гарманіст. Усе іншыя ішлі следам: самі заўтрашнія воіны, ix маці, жонкі, дзеці — даволі вялікі натоўп. Амаль усе трымаліся сем'ямі, i паміж імі ішла Саша з дзіцем на руках.”

Правильно! Неправильно!

9. “Кірыла абурыўся. Яго злавала стаўленне дачкі да іх калектыву. Ён знарок будаваў дачу разам з Ярашам, каб лягчэй было змагацца “з сямейным эгаізмам”, а галоўнае - з індывідуалізмам дзяцей. Праявы такога індывідуалізму насцярожваюць, хоць выяўляецца ён у дачкі і сына супрацьлегла, па-рознаму.”

Правильно! Неправильно!

10. “Ды і маці пільнуе Таню. Сорамна ў гэтым прызнавацца, але жыццё Тані, 16-гадовай дзяўчыны, цалкам падпарадкавана правілам і жаданням маці. "Вывучу - тады жыві сваім розумам", - тлумачыць маці ёй самой, калі Таня пачынае прасіць хоць крышачку волі для сябе.”

Правильно! Неправильно!

Сям'я ў беларускай літаратуры
Дзякуем вам за тое, што прайшлі віктарыну, і спадзяемся, што яна вам спадабалася.

Share your Results: