Эпідэміялагічная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь па ВІЧ-інфекцыі застаецца нестабільнай. Кожны год павялічваецца колькасць ВІЧ-інфікаваных хворых. Для зніжэння тэмпа распаўсюджвання неабходны прафілактычныя мерапрыемствы. У сувязі з гэтым 1 снежня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №7, прайшла інфармацыйная гадзіна да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДа пад назвай “Вірус, які не ведае межаў”.
Бібліятэкар Святлана Сенько звярнула ўвагу на значнасць і актуальнасць дадзенай тэмы, падзялілася інфармацыяй статыстычных дадзеных у Маладзечанскім раёне. Удзельнікі мерапрыемства зацікавіліся новымі буклетамі “Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” і апошняй інфармацыяй з “Маладзечанскай газеты”. Кніжная выстава “СПИД – мифы и реальность” прыцягнула ўвагу як дарослых так і дзяцей, якія атрымалі веды па праблеме ВІЧ-інфекцыі і бяспечных паводзінах.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.