Маладзечаншчына віртуальная

Маладзечаншчына віртуальная

размещено в: Новости | 0

У віртуальнае падарожжа па весках і мястэчках Маладзечаншчыны запрасілі супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа і прысвяцілі яго Году малой радзімы.

У аснову падарожжа была пакладзена кніга “Памяць. Маладзечна. Маладзечанскі раён”. Спазнаваць гісторыю Аляхновіч, Гарадка, Гарадзілава і іншых цікавых мясцін дапамагалі таксама відэападарожжы дылетанта Юрыя Жыгімонта. Кожны ўдзельнік меў магчымасць падзяліцца сваімі звесткамі аб тых весках і мястэчках, якія ўсплывалі ў памяці адпаведна літары, што выпадала яму ў кніжнай закладцы, падараванай бібліятэкарамі.

Оставить ответ