Што можа быць лепшым, чым узяць любімы часопіс, разгарнуць і адправіцца ў падарожжа ў краіну цудаў і прыгод?
Да 85-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка. публіцыста і грамадскага дзеяча Уладзіміра Ліпскага, 29 мая, бібліятэкар філіяла №16 “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Заскавічы” запрасіла ўдзельнікаў клуба “Время читать” у падарожжа па старонках часопіса “Вясёлка”.
Пачалося мерапрыемства са знаёмства з біяграфіяй У.Ліпскага і гутаркі пра яго літаратурную спадчыну.
Літаратурная “Вясёлка” для юных чытачоў з’явілася вясною, у красавіку 1957 года. Дык жа і прыродная вясёлка-падкоўка ўпрыгожвае неба пачынаючы з вясны. У назве часопіса – сем літар, а ў нябеснай вясёлкі – сем колераў. Бібліятэкар распавядала дзецям, што беларусы па-своему разгадваюць семіколерную вясёлку. Аранжавы колер – у сонцы над намі. Чырвоны – у сэрцах беларусаў. Блакітны – у азёрах, рэках, нашых вачах. Зялёны – у пушчах, дубровах, нівах. Фіялетавы – ў кветніках, вышыванках. Жоўты – у золаце нашай дабрыні. Сіні – у льняных палетках. А ў часопіснай “Вясёлцы” мноства адметных колераў. Бібліятэкар прапанавала дзецям пералічыць іх. Яна вясёлая і прывабная, добрая і ўсмешлівая, спагадная і ласкавая, мудрая і павучальная, цікавая і загадкавая…
Затым вучні актыўна ўдзельнічалі ў займальным падарожжы па Беларусі “Я тут жыву”, разгадалі крыжаванку “Лесвічка загадак”, а затым, па свайму жаданню разгадвалі рэбусы, крыжаванкі.
Сустрэча з часопісам “Вясёлка” прайшла вельмі цікава, весела і павучальна.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.